Белорусский портал в Казахстане

Створаны холдынг "Бабруйскаграмаш"



Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 19 кастрычніка 2012 года № 948, паведаміла прэс-служба ўрада.

Кіруючай кампаніяй холдынгу становіцца ААТ "Бабруйскаграмаш". У склад холдынгу ўвайшло яшчэ сем прадпрыемстваў: адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Бабруйсксельмаш", "Оршааграпраммаш", "Полацкі завод "Праммашрамонт", "Тэхналіт Полацк", "Маладзечанскі станкабудаўнічы завод", "НДІстромаўталінія", "Аграпрамбудмаш". Яны павінны ўнесці да 31 снежня 2012 года ў выглядзе грашовага ўкладу ў статутны фонд адкрытага акцыянернага таварыства "Бабруйскаграмаш" акцыі сваіх прадпрыемстваў, што знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення Міністэрства прамысловасці.

ААТ "Бабруйскаграмаш" — адзін з найбуйнейшых у краіне вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Аснову вытворчай праграмы складаюць навясная і прычэпная тэхніка для нарыхтоўкі і раздачы кармоў. Выпускаецца таксама тэхніка для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, раздзельнай рулоннай уборкі лёну, прычэпная самазвальная тэхніка да трактароў розных класаў і інш.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/863/17184
Текущая дата: 20.05.2024