Белорусский портал в Казахстане

70 гадоў з дня расстрэлу



У Брэсце адзначылі сумную дату — 70-я ўгодкі знішчэння яўрэйскага гета.

Да вайны палову насельніцтва 50-тысячнага Брэста складалі жыхары яўрэйскай нацыянальнасці. З пачаткам акупацыі ў цэнтры горада некалькі кварталаў адвялі пад гета. Сюды прывозілі яўрэяў таксама з іншых населеных пунктаў. А 15 кастрычніка 1942 года насельнікаў гета вывезлі ва ўрочышча Бронная Гара і расстралялі там. У адзін дзень было знішчана 34 тысячы ні ў чым не вінаватых людзей.

Ля памятнага знака, устаноўленага ў гонар загінулых, прайшоў мітынг-рэквіем. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычных місій краін, акрэдытаваных у Брэсце, усклалі кветкі да помніка ахвярам вайны.

Яна Светава
Звязда, 24 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/864/17041
Текущая дата: 20.05.2024