Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 25 кастрычніка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 25 кастрычніка 2012 года

На 25 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.490 беларускіх рублёў
Еўра — 11.010
Расійскі рубель — 271
Украінская грыўна — 1.040,31

Кошык валют — 2.936,89

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 20 рублёў (0,24%), еўра — на 70 (0,63%), расійскага рубля — на 2,50 (0,91%), грыўны — на 2,45 рубля (0,23%). Курс кошыка валют знізіўся на 17,55 рубля (0,59%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 71,06 рубля (2,48%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2968, "долар/расійскі рубель" — 31,3284, "долар/грыўна" — 8,161.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 25 кастрычніка долар купляюць па 8.450—8.540 і прадаюць па 8.570—8.750 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 10 рублёў, продажу — на 12.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.500—8.550 пры куплі,  8.600—8.650 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/864/17057
Текущая дата: 20.05.2024