Белорусский портал в Казахстане

За восем месяцаў 2012 года колькасць заявак у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці на прамысловыя ўзоры ўзрасла амаль на трэць



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

За восем месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года амаль на 30% узрасла колькасць заявак на прамысловыя ўзоры (2012 год — 242, 2011 год — 189), што паступілі на разгляд у нацыянальнае патэнтнае ведамства,

Апрача таго, амаль на 20% узрасла колькасць заявак на карысныя мадэлі (2012 год — 789, 2011-ты — 668), больш чым на 10% — на вынаходствы (1.341 і 1.210 адпаведна), практычна на 20% павялічылася колькасць заявак на таварныя знакі (3.948, 3.329), што паступілі па нацыянальнай працэдуры.

"Сёлета захоўваецца станоўчая дынаміка росту актыўнасці беларускіх суб`ектаў у ахове ў Беларусі і за мяжой прамысловай уласнасці, актывізацыі рынку інтэлектуальнай уласнасці", — паведамляе прэс-служба.

У ДКНТ таксама зазначылі, што ў частцы выкарыстання аб`ектаў прамысловай уласнасці шляхам перадачы правоў на іх можна канстатаваць значны рост колькасці зарэгістраваных у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці здзелак. Так, за восем месяцаў гэтага года было зарэгістравана 507 дагавораў (у прыватнасці, ліцэнзійных дагавораў, дагавораў уступкі правоў, а таксама дагавораў франчайзінгу), што перавысіла аналагічны паказчык 2011 года (332 дагаворы) больш чым на 50%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/865/16382
Текущая дата: 09.05.2024