Пра гэта паведамілі ў аддзеле культуры Гродзенскага гарвыканкама.
Выстаўка-кірмаш разгорнецца 4 сакавіка на плошчы Савецкай. На ёй можна будзе набыць унікальныя вырабы народных майстроў са скуры, бісеру, металу, дрэва, пластыкі і іншых матэрыялаў, выкананыя ў самых розных тэхніках. Таксама плануецца работа імправізаваных майстэрань, майстар-класы.
Кірмашовы настрой падтрымаюць творчыя калектывы ўстаноў культуры вобласці: народны ансамбль беларускай песні і танца "Нёман", ансамбль "Гасцінец", ансамбль літоўскай музыкі "Рута", калектывы "Нарвянкі", "Сібірак" і іншыя.
Кірмаш "Казюкі" праводзіцца ў Гродне штогод у памяць аб святым заступніку моладзі, майстроў і рамеснікаў - святым Казіміру. Ён быў унукам Ягайлы і сынам правіцеля Літвы і Польшчы Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё. Ён памёр 4 сакавіка 1484 года, яго астанкі з Гродна перавезены ў Вільню. У 1604 годзе Казімір быў кананізаваны, пасля чаго яго пачалі ўшаноўваць, як заступніка "майстравых" і абаронцу Літвы. Сёння яго мошчы захоўваюцца ў Віленскім кафедральным саборы. 4 сакавіка ў Літве, па традыцыі, таксама праводзяць кірмаш рамеснікаў, які атрымаў назву Kaziukas ад імя святога. Менавіта "казюкасамі" літоўцы ласкава называюць сваіх майстроў і рамеснікаў.
27 лютага 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/865/19640
Текущая дата: 18.11.2024