Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання з 40-годдзем з дня заснавання ВНУ



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш калектыў уносіць дастойны ўклад у вырашэнне актуальных задач забеспячэння харчовай бяспекі рэспублікі, павышэння якасці жыцця нашых грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання будзе працаваць гэтак жа творча і плённа, прымнажаючы слаўныя навучальныя і навуковыя традыцыі, выхоўваючы сапраўдных прафесіяналаў, патрыётаў Айчыны.

28 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/865/19670
Текущая дата: 18.11.2024