Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" запускае інфармацыйна-аналітычны праект "Рэальная дыпламатыя" сумесна з Агенцтвам тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Першая праграма выйдзе ў эфір 10 сакавіка.
Праграма будзе садзенічаць умацаванню іміджу Беларусі на міжнароднай арэне. Замежныя гледачы даведаюцца аб поспехах, ініцыятывах і актуальных пытаннях беларускай дыпламатыі. Асаблівую ўвагу ўдзеляць ролі дзяржавы ў сучасным свеце, а таксама сумесным праектам у сферы гандлю. Журналісты раскажуць, у чым заключаецца прыярытэт эканамічных інтарэсаў Беларусі, як павялічыць экспарт і прыцягнуць замежныя інвестыцыі.
Акрамя таго, у сакавіку на тэлеканале чакаюцца яшчэ дзве прэм`еры. Падагульняючая праграма "Беларусь 24. Падзеі тыдня" раскажа аб найбольш важных падзеях, якія адбыліся ў краіне за сем дзён. Аб асабістых фінансах, планаванні бюджэту, адкрыцці ўласнай справы і спосабах павелічэння персанальнага даходу можна будзе даведацца са штотыднёвага праекта "Кашалёк і жыццё".
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" выйшаў у эфір у новым афармленні 1 студзеня 2013 года ў выніку рэбрэндынгу тэлеканала "Беларусь-ТБ". У эфіры па-ранейшаму максімальна прадстаўлены інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўляльныя і дзіцячыя праграмы.
4 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/865/19720
Текущая дата: 18.11.2024