Белорусский портал в Казахстане

Буйнейшы ў Беларусі штучны вадаём - Вілейскае вадасховішча - можа стаць інвестыцыйна прывабным аб`ектам



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Вольга Грамовіч.

Дзяржаўная інспекцыя правяла інтэрнэт-апытанне грамадскай думкі, у ходзе якога абмяркоўвалася развіццё Вілейскага вадасховішча.

Ініцыятарам сацапытання выступіў Вілейскі раённы выканаўчы камітэт. "Паводле слоў яго прадстаўнікоў, у орган мясцовага самакіравання не раз звярталіся зацікаўленыя грамадзяне з прапановай надаць гэтаму вадаёму рэкрэацыйную накіраванасць і павысіць яго інвестыцыйную прывабнасць. Цяпер асноўным напрамкам рыбагаспадарчай дзейнасці Вілейскага вадасховішча з`яўляецца прамысловае рыбалоўства. Таксама на вадаёме магчыма бясплатнае аматарскае рыбалоўства", - расказалі ў дзяржінспекцыі.

Удзельнікам апытання, якое праходзіла на працягу двух месяцаў, прапаноўвалася выбраць адзін з некалькіх варыянтаў развіцця вадаёма. У выніку за прапанову захаваць дзеючы напрамак вадаёма прагаласавалі 17,09 працэнта ўдзельнікаў, варыянт перадаць вадасховішча аднаму арандатару для арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства выбралі 30,15 працэнта тых, хто прагаласаваў. Перадаць яго аднаму арандатару для арганізацыі платнага аматарскага і прамысловага рыбалоўства згадзіліся ўсяго 2,26 працэнта, затое выключыць якую-небудзь арэнду вадаёма, але перадаць у арэнду зямельныя ўчасткі на яго берагах для будаўніцтва аб`ектаў па аказанню платных паслуг адпачывальнікам пацвердзілі 50,5 працэнта тых, хто прагаласаваў.

Вынікі сацапытання прааналізаваны, інфармацыя накіравана ў Вілейскі раённы выканаўчы камітэт.

27 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/866/19648
Текущая дата: 18.11.2024