Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры.

Самабытная нацыянальная культура з`яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб`ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны.

За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу.

Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі - нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме.

Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА, 13 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/867/16813
Текущая дата: 20.05.2024