Белорусский портал в Казахстане

Больш як 30 скульптараў узялі ўдзел у другім фестывалі снежна-лядовых скульптур "Казачны сад"



16 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску прайшла ўрачыстая прэзентацыя снежна-лядовых скульптур, якія за некалькі дзён вырабілі прафесійныя скульптары на вачах у шырокай публікі.

Работы ствараліся ў рамках фестывалю снежна-лядовых скульптур "Казачны сад — 2013".

У батанічным садзе быў арганізаваны канцэрт з удзелам гурту "J:Морс" і фаер-шоу. Для гасцей працавалі аніматары і атракцыёны. Ахвотныя маглі пакатацца на квадрацыклах, поні і конях, а таксама на паветраным шары. Пасля абеду былі падведзены вынікі конкурсу і вызначаны лепшыя скульптуры.

Як паведаміла загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы Цэнтральнага батанічнага сада Алена Сакурэнка, сёлета ў фестывалі ўзялі ўдзел 34 скульптары.

"Летась мы рабілі толькі скульптуры са снежных форм, — адзначыла яна. — Сёлета ж мы ўпершыню завезлі лёд".

Паводле слоў скульптара Цэнтральнага батанічнага сада Вадзіма Мацкевіча, аднаго з трох аўтараў скульптуры "Дрэва жыцця", работа над скульптурай заняла два дні. Лёд для фестывалю нарыхтаваў Мінскі холадакамбінат.

БелаПАН, 16 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/868/19406
Текущая дата: 18.11.2024