Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка з 85-годдзем.
"У гісторыю беларускай культуры Вы ўвайшлі як прызнаны майстар жывапісу і манументальнага мастацтва, які праславіў незабыўныя старонкі мінулага нашай Радзімы і яркія здзяйсненні сучаснікаў. Дзякуючы Вашаму таленту на свет з’явіліся цудоўныя творы, якія сёння ўпрыгожваюць музейныя калекцыі і інтэр`еры грамадскіх будынкаў у Беларусі і за яе межамі", – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Уладзіміру Стальмашонку здароўя, доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці і аптымізму. "Няхай і ў далейшым Ваш шлях у мастацтве, пранізаны любоўю да Радзімы і самаадданым служэннем аднойчы і назаўсёды выбранай справе, будзе добрым прыкладам для адоранай моладзі", – падкрэсліў Прэзідэнт.
6 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/869/19275
Текущая дата: 18.11.2024