Белорусский портал в Казахстане

Аўтабензін "Нармаль-80" паступова выводзяць з продажу



На аўтазаправачных станцыях фірменнай сеткі ДВА "Беларуснафта" пачалося паэтапнае скарачэнне рэалізацыі аўтабензіну "Нармаль-80".

Як паведамляецца на сайце аб`яднання, гэта звязана з мадэрнізацыяй Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, мэтай якой з`яўляецца павелічэнне аб`ёмаў выпуску высокаактанавых марак бензіну: АІ-92 К5, АІ-95 К5, АІ-92 К5 Еўра, АІ-95 К5 Еўра. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да адсутнасці тэхнічнай магчымасці вытворчасці аўтабензіну "Нармаль-80".

Колькасць АЗС сеткі "Беларуснафта", якія рэалізуюць паліва гэтай маркі, будзе паэтапна скарачацца, пасля чаго адбудзецца поўнае спыненне продажу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/870/19235
Текущая дата: 19.11.2024