Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета "Мы памятаем! Свету памятаць завяшчаем…"



Кніга ўспамінаў былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета "Мы памятаем! Свету памятаць завяшчаем…" была прэзентаваная ў Мінску напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту.

26 сведчанняў тых, хто дзіцем зведаў на сабе меры па канчатковым вырашэнні яўрэйскага пытання, выдадзены Мінскай дабрачыннай грамадскай арганізацыяй "Гілф" у межах праекта "Клубныя сустрэчы для захавання гістарычнай памяці / Мой другі Дзень нараджэння".

Паводле слоў аўтара і кіраўніка праекта Тамары Курдадзэ, праца над кнігай была вельмі цяжкай: "Трэба было запісаць гісторыі людзей, якія баяліся нават успамінаць, што ёсць Халакост. Цяжка вяртацца да ўспамінаў, якія не даюць спаць па начах".

На прэзентацыі былі выстаўленыя таксама іншыя выданні сведчанняў вязняў нацызму. Адно з іх — кніга Рымы Гальперынай "Як гэта было. Выжыванне. Жыццё. Надзея" — знаходзіцца зараз у бібліятэцы амерыканскага Фонду Шоа, заснаванага рэжысёрам Стывенам Спілбергам.

БелаПАН, 27 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/871/19142
Текущая дата: 19.11.2024