У гэты дзень у гродзенскай катэдры збяруцца прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, каб супольна маліцца ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Набажэнства распачнецца ў 18.30.
Пасля набажэнства, а 19-й гадзіне, распачнецца святая Імша. Малітва пройдзе з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Нагадаем, што экуменічнае набажэнства ў Мінску адбылось 19 студзеня ў 19.30. Падобныя малітвы праходзяць і ў многіх іншых парафіях Беларусі.
Экуменізм — рух, скіраваны на ліквідацыю падзелаў паміж рознымі канфесіямі дзеля аб’яднання ўсіх хрысціянаў, якому ў Касцёле надаецца асаблівая важнасць. Узнік у XVII ст. у пратэстанцкім асяроддзі і першапачаткова не быў падтрыманы Касцёлам. Дэкрэт Другога Ватыканскага Сабору пра экуменізм «Unitatis redintegratio» («Аднаўленне адзінства») адзначае неабходнасць сумесных дзеянняў усіх хрысціянаў у сацыяльнай галіне. Экуменізм накіраваны таксама на пераадоленне пагрозы матэрыялізму, якая моцна абвастрылася ў сучасным свеце.
catholic.by, 21 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/873/19061
Текущая дата: 19.11.2024