Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў № 1242 ад 29 снежня 2012 года.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакументам вызначаны мерапрыемствы, скіраваныя на далейшае развіццё ў Беларусі асноўных відаў дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Галоўныя з іх — фінансавае, маёмаснае і інфармацыйнае забеспячэнне суб`ектаў, а таксама садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі ўласнай справы.
Падчас рэалізацыі праграмы будуць прынятыя меры па стымуляванні дзелавой актыўнасці, ухіленні адміністрацыйных бар`ераў, якія перашкаджаюць вядзенню бізнесу, а таксама павышэнню эфектыўнасці працы і далейшаму развіццю інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
"Для дасягнення заяўленых мэт у 2013—2015 гадах павінны вырашацца задачы па ўваходжанні Беларусі ў лік перадавых краін па вядучых міжнародных рэйтынгах, якія характарызуюць канкурэнтаздольнасць, дзелавое асяроддзе, узровень інавацыйнага развіцця і эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання. Гэта будзе спрыяць паляпшэнню міжнароднага іміджу і росту даверу ў нацыянальных і замежных інвестараў да эканамічнай палітыкі, што праводзіцца, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — Праграма заклікана стаць асноўным дакументам урада, які вызначае далейшыя захады па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу з улікам прыярытэтаў, замацаваных дырэктывай № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".
Агульную каардынацыю і маніторынг выканання мерапрыемстваў праграмы ажыццяўляе Міністэрства эканомікі Беларусі, кантроль за эфектыўнасцю і аб`ёмамі выканання гэтых мерапрыемстваў на месцах — аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/876/18878
Текущая дата: 19.11.2024