Аб гэтым заявіў 9 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.
Беларусь ператварылася ў адзін з цэнтраў культурнага жыцця Еўропы дзякуючы маштабным міжнародным фестывалям, выстаўкам, творчым праектам, якія ахапілі ўсе напрамкі мастацтва - ад фальклору і высокай класікі да авангарда.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перамогі маладых артыстаў на прэстыжных конкурсах праславілі краіну, можна ганарыцца тым, наколькі багатая на таленты беларуская зямля.
"Не адно стагоддзе філосафы спрачаюцца аб тым, што важней - матэрыя або дух, узвышанае або зямное. І сёння, гледзячы на гэту залу, дзе сабраўся цвет беларускай інтэлігенцыі, я мімаволі задаю сабе ўсё тое ж адвечнае пытанне. Бясспрэчна, без матэрыяльных даброт не можа існаваць род людскі. Але ў кожным з нас ёсць нешта, што цяжка апісаць словамі, нейкая божая іскра, духоўны агонь, які прымушае мысліць і адчуваць, кахаць і пакутаваць, смела імкнуцца і ствараць", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Не хлебам адзіным жывы чалавек. Нават магутныя імперыі старажытнасці разбураліся і гінулі, калі пазбаўляліся сувязнай агульнасці ідэалаў, маральных асноў і веры - усяго таго, што ператварае насельніцтва ў народ, а месцапражыванне - у Айчыну". Паводле яго слоў, у беларусаў сіла слова заўсёды цанілася вышэй за сілу зброі. Беларуская зямля нараджала не агрэсараў і прыгнятальнікаў, а асветнікаў, вучоных, мастакоў і паэтаў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што народ Беларусі, які перажыў нямала гістарычных драм, ніколі не аддаваў забыццю сваю спадчыну, зберагаў паданні, помнікі, традыцыі і песні. І таму не знік у пясках часу, а застаўся самім сабой, пранёсшы праз стагоддзі гераічны характар і святыя запаветы продкаў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што невыпадкова свята Ражджаства ў сучаснай Беларусі стала сімвалам адраджэння, вяртання да спрадвечных каштоўнасцей, якія вызначылі наш гістарычны шлях. "Нашы духоўнасць, мастацтва, культура - гэта крывяносная сістэма грамадства, якая дае яму жыццёвыя сілы, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Разумеючы гэта, дзяржава рабіла, робіць і будзе рабіць усё для прымнажэння гэтага найбагацейшага здабытку. Для таго каб кожны талент квітнеў і ніводны творчы парыў не пагас. Каб кожны з вас, людзей выбраных, адзначаных асаблівым дарам, мог ажыццявіць свае задумы".
2012 год даў яркія прыклады адраджэння і росквіту культуры, лічыць Прэзідэнт. Адноўлены Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль. Рэканструяваны, а, дакладней, пабудаваны нанава, Купалаўскі тэатр. Завяршаецца ўзвядзенне ўнікальнага комплексу - Музея Вялікай Айчыннай вайны.
9 студзеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/877/18827
Текущая дата: 19.11.2024