15 лістапада ў Мінску прайшло пахаванне дзевяцігадовага Уладзіка Грудзьева, які загінуў на тэрыторыі СШ № 23 у выніку наезду аўтамабіля.
Трагедыя набыла шырокую агалоску — усё здарылася непасрэдна на тэрыторыі навучальнай установы, дзе вучыўся хлопчык, ён быў адзіным сынам у маці. Бацькі школьнікаў і раней узнімалі пытанне перад адміністрацыяй школы аб арганізацыі бяспекі дзяцей.
Паводле інфармацыі, якую ўдалося сабраць журналістам, 37-гадовы вадзіцель "Поршэ-Каена", па чыей віне загінуў школьнік, прыехаў у той вечар на бацькоўскі сход. Ён высадзіў ля ганка школы дачку, а калі стаў разварочвацца, наехаў на Уладзіка. Вадзіцель жыве на вуліцы Пімена Панчанкі за 200 метраў ад школы. Яго вырашылі не затрымліваць, зараз мужчына знаходзіцца на волі.
Следчыя мяркуюць, што трагедыі не здарылася б, калі б "Поршэ-Каен" не апынуўся на тэрыторыі школы з парушэннем шэрагу пунктаў правілаў дарожнага руху, і ў прыватнасці патрабаванняў знака "3.2 Рух забаронены", які забараняе рух транспартных сродкаў. Таксама значную ролю адыгралі прыблізна 20 аўтамабіляў, якія стаялі на тэрыторыі школы. Вадзіцелі некаторых з іх таксама парушылі патрабаванне знака "3.28 Стаянка забаронена".
БелаПАН, 15 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/893/17670
Текущая дата: 19.11.2024