Белорусский портал в Казахстане

Тры групы выхадцаў з Каўказа спрабавалі незаконна перасячы беларуска-літоўскую мяжу



За мінулыя суткі больш як 10 жыхароў каўказскага рэгіёну абзавяліся статусам "парушальнік дзяржаўнай мяжы". Усе яны мелі намер для паляпшэння ўмоў жыцця трапіць у Літву.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагрнічнага камітэта Беларусі, шасцярых мужчын характэрнай знешнасці заўважылі жыхары вёскі Мярлішкі Ашмянскага раёна і паведамілі смаргонскім пагранічнікам. Менш за гадзіну спатрэбілася пагранічнаму нараду для затрымання гэтых грамадзян у лесе за паўтара кіламетра ад лініі мяжы.

Яшчэ дзве групы па трое мужчын адважыліся незакнна перайсці мяжу ў начны час. Іх 18 і 19 верасня практычна на адным участку беларуска-літоўскай мяжы ў раёне населенага пункта Любарты Воранаўскага раёна затрымалі лідскія пагранічнікі.

Усе парушальнікі дзяржмяжы затрыманы для разбору. Утрымліваюцца ў ІЧУ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/907/16511
Текущая дата: 19.11.2024