Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі знайшлі два новыя віды кажаноў



Гэта шэры кажан і кажан-пігмей.

Яны прыляцелі ў Беларусь з Міжземнамор`я. Як паведамляе "Інтэрфакс”, пра гэта распавяла старэйшы выкладчык кафедры заалогіі і генетыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Дзем’янчык.

Па яе словах, тэрыторыю Беларусі насяляе 19 відаў кажаноў.

У фартыфікацыйных збудаваннях Брэсцкай крэпасці жыве адна з самых вялікіх калоній гэтых істотаў у Еўропе. На зімоўку ў Беларусь прылятаюць рукакрылыя з паўночных рэгіёнаў Расіі, яны праводзяць тут шлюбны сезон.

Еўрарадыё, 17 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/928/14695
Текущая дата: 19.11.2024