Белорусский портал в Казахстане

Генпракурор Беларусі праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра скарачэнне злачыннасці ў краіне



Генеральны пракурор Аляксандр Канюк 12 чэрвеня праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра скарачэнне злачыннасці ў краіне.

"Прыемна канстатаваць, што колькасць злачынстваў зменшылася амаль на 12%, у тым ліку зменшылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх, — такія рэальныя лічбы. Так што зараз у цэлым бачыцца станоўчая тэндэнцыя ў крымінагеннай сітуацыі па краіне", — цытуе Канюка прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Падчас рабочай сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да будучай нарады на ўзроўні кіраўніка краіны з пракурорскімі работнікамі. Асноўная мэта гэтага мерапрыемства — удакладненне і пастаноўка новых задач пракуратуры ў кантэксце развіцця праваахоўнай сістэмы дзяржавы. У першую чаргу маецца на ўвазе стварэнне Следчага камітэта, што прадугледжвае пэўныя змены і ў дзейнасці пракурораў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/929/14600
Текущая дата: 19.11.2024