Белорусский портал в Казахстане

Фізасобы ў Беларусі ў ліпені прадалі на $58 млн валюты больш, чым купілі



У ліпені фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $58 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў ліпені склаў $775,7 млн, прададзенай — $833,7 млн. У цэлым за студзень — ліпень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе куплю на $381 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў ліпені таксама выступілі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы прадалі на $175,3 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі. Агульны аб’ём набытай юр асобамі замежнай валюты ў ліпені склаў $1,814 млрд, прададзенай — $1,99 млрд.

За студзень — ліпень купля юр асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $466,7 млн.

Звязда, 7 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/93/70426
Текущая дата: 17.11.2024