Белорусский портал в Казахстане

У мінскім парку імя Горкага 1 чэрвеня прайшоў масавы флэшмоб "Мамачка, пакармі мяне грудзьмі!"



Роўна ў 15.00 некалькі дзясяткаў маладых маці адначасова прыклалі сваіх немаўлят да грудзей.

Мэта акцыі, арганізаванай кампаніяй "Беллакт", — падтрымаць жанчын, якія кормяць грудзьмі, дапамагчы пабароць ім сарамлівасць і ўсе сумненні наконт груднога выкормлівання.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі летась на грудным выкормліванні да трохмесячнага ўзросту знаходзіліся 82,3% дзяцей, якія дасягнулі ўзросту аднаго года, да шасцімесячнага — 60,5%. Да аднаго года на грудным выкормліванні знаходзіліся 33,2% дзяцей.

БелаПАН, 1 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/932/14407
Текущая дата: 19.11.2024