Прадстаўнікі больш як 500 СМІ з дваццаці краін стануць удзельнікамі VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі", які пройдзе ў Беларусі 28—31 мая.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва СНД і Беларускі саюз журналістаў.
Форум праводзіцца пры падтрымцы МЗС Беларусі, Міністэрства сувязі і масавых камунікацый РФ, Дэпартамента сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы Масквы, Выканкама СНД, Мінгарвыканкама, а таксама Мінскага і Віцебскага аблвыканкамаў.
Як адзначаецца ў паведамленні Мінінфармацыі, Беларускі міжнародны медыяфорум "традыцыйна з`яўляецца дыскусійнай пляцоўкай для абмену меркаваннямі і выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый прадстаўнікамі медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа".
У межах цяперашняга форуму плануецца абмеркаваць "надзённыя праблемы сучаснасці ва ўмовах фарміравання новых геапалітычных рэалій: будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, уплыў інтэграцыйных працэсаў на развіццё суверэнных дзяржаў, роля СМІ ва ўмовах трансфармацыі грамадскіх рэалій і развіцця тэхналогій". Па выніках абмеркавання будзе прынята рэзалюцыя.
Акрамя пленарнага пасяджэння праграма медыяфоруму прадугледжвае правядзенне тэматычных панэляў, эксперт-сесій, круглых сталоў, майстар-класаў. Удзельнікі таксама наведаюць Полацк, які ў гэтыя дні адзначае сваё 1150-годдзе, Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, аграсядзібу ў Віцебскай вобласці, музей Якуба Коласа ў Мінску і музей-сядзібу Янкі Купалы ў Вязынцы.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/933/14334
Текущая дата: 19.11.2024