Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Жодзіна пазбавіўся дарагога матацыкла, паказваючы яго патэнцыяльным пакупнікам



Справа па факце разбойнага нападу на падставе часткі 2 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, 27 мая ў 22.05 у міліцыю звярнуўся 26-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, жыхар Жодзіна. Ён расказаў, што быў абрабаваны на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ паблізу Смалявічаў.

Прыкладна ў 22.00 трое невядомых падчас перадпродажнага агляду матацыкла пацярпелага "Ямаха-YZF R6", коштам 5.700 долараў ЗША, прымяніўшы балончык са слязістым газам, завалодалі транспартным сродкам. Пасля гэтага двое са злачынцаў з`ехалі на аўтамашыне "Нісан-Прымера" графітавага колеру, без рэгістрацыйных нумароў, а трэці — на ўкрадзеным матацыкле. Злачынцы пакуль не знойдзены.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/933/14335
Текущая дата: 19.11.2024