Белорусский портал в Казахстане

У святочным шэсці католікаў у Мінску ўзялі ўдзел прыкладна 6 тысяч вернікаў



Прыкладна 6 тысяч вернікаў узялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці ў цэнтры Мінска днём 27 мая, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Урачыстая працэсія адбылася ў гонар свята Божага Цела. Вернікі прайшлі па маршруце: касцёл Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы — Залатая Горка — Казлова — праспект Незалежнасці — Савецкая — Берсана — Валадарскага — Інтэрнацыянальная — плошча Свабоды — Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі з прыпынкамі для малітвы на плошчы Перамогі, каля памятнага знака "Пачатак дарог Беларусі" на Кастрычніцкай плошчы, каля касцёла Святых Сымона і Алены.

Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана, бяспека дарожнага руху забяспечана, паведамілі ў ГУУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/933/14345
Текущая дата: 19.11.2024