Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ў сувязі з завяршэннем будаўніцтва метро змяняецца работа пасажырскага транспарту



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У Мінску ў мэтах забеспячэння ўводу ў эксплуатацыю 1 верасня 2012 года ўчастка прадаўжэння першай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Пятроўшчына" ўносяцца змяненні ў работу гарадскога пасажырскага транспарту.

Закрываючы рух усіх відаў транспарту з 21.00 28 мая да 7.00 29 мая 2012 года ў напрамку ад вуліцы Чыгуначнай да пуцеправода па вуліцы Маскоўскай; з 21.00 да 7.00 кожны дзень з 29 мая да 1 чэрвеня і з 21.00 1 чэрвеня да 7.00 4 чэрвеня 2012 года ў напрамку ад пуцеправода па вуліцы Маскоўскай да вуліцы Чыгуначнай.

Па вуліцы Суражскай на час правядзення работ здымаецца тралейбусны рух і арганізуецца падвоз пасажыраў аўтобусамі.

28 мая 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/933/14349
Текущая дата: 19.11.2024