"Гарантую, што сёлетняя выбарчая кампанія пройдзе на найвышэйшым узроўні і ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 8 мая з пасланнем да народа і парламента.
"Ні кроку ўлева-ўправа. Кажу гэта для паслоў замежных дзяржаў і той часткі грамадства, якая патрабуе ўжо сёння ад мяне адказу, як будуць праходзіць парламенцкія выбары. Бярыце Канстытуцыю і законы і чытайце. Нічога мяняць напярэдадні парламенцкіх выбараў не будзем", — заявіў ён.
На думку Лукашэнкі, "краіне патрэбныя моцная заканадаўчая ўлада і моцны парламент". "Таму развіццё парламентарызму з`яўляецца адным з асноўных элементаў станаўлення беларускай дэмакратычнай дзяржавы", — сказаў ён.
Дзейнае скліканне парламента, адзначыў ён, адыграе найважнейшую ролю ва ўмацаванні дзяржавы. "Мудрасць нашых дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі садзейнічае захаванню стабільнасці ў грамадстве, а вашы веды і прафесіяналізм дазваляюць ствараць прагрэсіўную заканадаўчую базу, без якой немагчымы рух наперад", — заявіў Лукашэнка.
Пры гэтым ён лічыць, што ў новым складзе парламента "важна захаваць пераемнасць". "Калі частка дэпутатаў гэтага склікання ўвойдзе ў новы парламент (а мы гэтую практыку ўжо напрацавалі), гэта створыць лепшыя ўмовы працягу карпатлівай заканадаўчай работы", — падкрэсліў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 8 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/937/14051
Текущая дата: 19.11.2024