Белорусский портал в Казахстане

З-за ДТЗ цягніку Парыж — Масква давялося прастаяць у Аршанскім раёне 45 хвілін



Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, затрымка ў руху цягніка Парыж — Масква склала 45 хвілін, цягніка Мінск — Орша — 10 хвілін, электрацягніка Орша — Мінск — 16 хвілін.

Вечарам 29 красавіка на 541-м кіламетры прыпыначнага пункта "Хараброва" (перагон Коханава — Орша) 62-гадовы жыхар вёскі Заслонаўка Аршанскага раёна з жонкай, кіруючы "Фальксваген Пасат", выехаў на забараняльны сігнал святлафору на ахоўны чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавай сігналізацыяй, дзе сутыкнуўся з цягніком Парыж — Масква. Пацярпелых няма. Аўтамабіль і цеплавоз атрымалі механічныя пашкоджанні.

Праверкай устаноўлена, што вадзіцель знаходзіўся ў цвярозым стане. Пры пад`ездзе да чыгуначнага пераезда ў аўтамабілі сапсаваліся тармазы, таму транспартны сродак выехаў на пуці. Пенсіянер і яго жонка паспелі пакінуць салон, аднак выратаваць іншамарку не ўдалося.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/940/13894
Текущая дата: 19.11.2024