Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём інвестыцый у асноўны капітал у першым квартале знізіўся на 15,1%



У першым квартале 2012 года выкарыстана 23 трлн. 497,4 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах на 15,1% менш за ўзровень аналагічнага леташняга перыяду. Такія звесткі апублікаваў Белстат.

За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананы на 11 трлн. 525,9 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 16,1% менш, чым у першым квартале 2011 года.

Інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 9 трлн. 882,7 млрд. рублёў, ці 42,1% агульнага аб`ёму інвестыцый (прагноз на 2012 год — 42%), на 16,7% менш, чым у першым квартале 2011 года. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 60,3% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 25,4% набыта на тэрыторыі Беларусі.

Асноўны аб`ём інвестыцый у асноўны капітал у першым квартале 2012 года прападаў на апрацоўчую прамысловасць (32,1% ад агульнага аб`ёму інвестыцый), аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнду і аказанне паслуг спажыўцам (22,4%), сельскую гаспадарку, паляванне і лясную гаспадарку (11,8%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/946/13566
Текущая дата: 18.11.2024