Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 10 красавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 красавіка 2012 года

На 10 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.090 беларускіх рублёў
Еўра — 10.580
Расійскі рубель — 273
Украінская грыўна — 1.008,23

Кошык валют — 2.858,90

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 40 рублёў (0,49%), еўра — на 50 (0,47%), расійскага рубля — на 3 (1,09%), грыўны — на 4,10 (0,41%). Курс кошыка валют знізіўся на 19,68 рубля (0,68%) у параўнанні з папярэднім днём і на 6,93 рубля (0,24%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3078, "долар/расійскі рубель" — 29,6337, "долар/грыўна" — 8,024.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 красавіка долар купляюць па 8.000—8.050 і прадаюць па 8.090—8.290 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 11 рублёў, продажу — на 8.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.050 рублёў пры куплі, 8.100—8.150 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/948/13426
Текущая дата: 18.11.2024