Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску 30 сакавіка.
"Калі вы хочаце спадабацца Міжнароднаму валютнаму фонду, Еўрапейскаму саюзу, Амерыцы, Расіі або яшчэ камусьці, аб`явіўшы, што мы прадаем штосьці, тады не са мной і не пры мне. Не тая праблема і не тое пытанне, каб прыватызаваць краіну, каб камусьці спадабацца", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
"Можа, хтосьці за гэтым сталом хоча паўдзельнічаць у прыватызацыі нейкіх прадпрыемстваў, купіць іх долю? — звярнуўся ён да ўдзельнікаў нарады. — Калі ласка, выходзьце са складу ўрада, даставайце з кішэняў, калі ў вас ёсць, грошы і купляйце прадпрыемства на агульных падставах. Калі такія ў нас сёння ёсць. Але, паводле маёй інфармацыі, напэўна, на тысячу штук цэглы або дзесяць кубоў сілікатных блокаў, магчыма, у вас грошы і ёсць, а на астатняе — я не ведаю".
Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў, што "абвальнай прыватызацыі ў краіне не будзе". "Гэтае пытанне не абмяркоўваецца, пакуль я прэзідэнт. Не буду я прэзідэнтам — вы ўжо тут глядзіце, як будзеце прадаваць прадпрыемствы, уласнасць, зямлю, можа, і краіну ў цэлым. Хаця калі я буду жывы, я буду заўсёды супраць гэтага выступаць", — папярэдзіў ён.
На думку кіраўніка дзяржавы, існы ў краіне парадак прыватызацыі някепскі. "Чым ён вас не задавольвае? Нармальны парадак, у нас ёсць два ўзроўні ўласнасці: камунальная, у адказнасці мясцовых органаў, і рэспубліканская", — адзначыў ён.
У той жа час Лукашэнка прызнаў, што працэс прыватызацыі складаны і занадта забюракратызаваны. "Але мы ж не сваё прадаем, гэта не мы з вамі стварылі. Таму трэба і таргавацца. А не тое, што прыйшоў, убачыў, перамог і забраў прадпрыемства", — заўважыў ён.
Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусі можа быць прыватызавана любое прадпрыемства — пытанне толькі ў цане.
"Любое прадпрыемства можа быць прыватызавана. Любое, без выключэння. Але навошта цямніць? У нас да разраду стратэгічных адносілася такое прадпрыемства, як "Белтрансгаз", яно было забаронена да прыватызацыі. Прыватызавалі? Прыватызавалі. Дык навошта нам зноў цень на пляцень наводзіць, каб потым выводзіць законам са спісу забароненых да прыватызацыі і гэтак далей? Трэба раз і назаўсёды вызначыць: няма абвальнай прыватызацыі, яна носіць кропкавы характар, калі гэта трэба дзяржаве, і ўсе прадпрыемствы ў Беларусі могуць быць прыватызаваны — пытанне толькі ў цане", — заявіў беларускі кіраўнік.
На яго думку, пытанне прыватызацыі ў Беларусі не проста ўрэгулявана, а "выпакутавана беларускім народам".
"Гэтае пытанне знаходзіцца ў цэнтры ўсіх палітычных падзей, таму што прыватызацыя — пытанне няпростае. Калі гаварыць зразумелай для насельніцтва мовай, размова ідзе пра куплю-продаж дзяржаўнай уласнасці, якая створана многімі пакаленнямі нашых людзей", — сказаў Лукашэнка.
Ён пацвердзіў гатоўнасць прадаць ААТ "Беларуськалій" як мінімум за 30 млрд. долараў.
"Мы вызначылі цану — сёння яна звыш 30 млрд. долараў. З ёю згадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты", — сцвярджае Лукашэнка.
"Сёння гаворым аб тым, што мы не супраць прыватызацыі нават такога стратэгічнага прадпрыемства, як "Белкалій", які прыносіць нам у найлепшыя гады да 3 млрд. долараў даходаў у краіну. Мы не супраць", — падкрэсліў ён.
"Але тым, хто хацеў прыватызаваць наша прадпрыемства "Белкалій" і быў гатовы плаціць толькі 15 млрд. долараў, я сказаў: "Бывайце, сыходзьце", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Думаю, і далей трэба так працаваць. Той, хто хоча прыйсці ў краіну і купіць нейкую маёмасць, — ён ведае, што ў нас ёсць. Калі не ведае, няхай прыязджае, мы любой дэлегацыі можам прапанаваць нашы прадпрыемствы, але яны каштуюць нямала", — заявіў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/952/13117
Текущая дата: 18.11.2024