Белорусский портал в Казахстане

Удзельнікі міжнароднага злёту юнармейцаў Пастоў Памяці СНД наведалі пагранзаставу імя Кіжаватава



З 24 па 28 сакавіка ў Брэсце праходзіць міжнародны злёт юнармейцаў Пастоў Памяці краін — удзельніц СНД, прысвечаны 40-годдзю Паста № 1 каля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць — герой".

27 сакавіка больш як 100 юнармейцаў з Украіны, Расіі і Беларусі наведалі пагранічную заставу імя Кіжаватава. Яны пабывалі ў музеі Брэсцкай пагранічнай групы, гадавальніку службовых сабак, на паказальным выступленні па затрыманні парушальніка дзяржаўнай мяжы.

За 40 гадоў нясення ганаровай варты праз Пост Памяці ў Брэсцкай крэпасці прайшлі каля 85 тысяч старшакласнікаў.

БелаПАН
27 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/953/12983
Текущая дата: 18.11.2024