Зацверджана дзяржаўная праграма развіцця спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2012—2016 гады. Адпаведная пастанова Савета міністраў (№ 210) прынята 7 сакавіка 2012 года.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, пастанова "скіравана на ўдасканаленне сістэмы спецыяльнай адукацыі, трансфармацыю спецыяльнай адукацыі ў адкрытую адукацыйную сістэму, пашырэнне магчымасцяў атрымання адукацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця".
Асноўная мэта дзяржпраграмы — удасканаленне сістэмы спецыяльнай адукацыі, павышэнне якасці і даступнасці адукацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У дзяржпраграме вызначаны задачы і паказчыкі, што характарызуюць іх рэалізацыю, а таксама чаканыя вынікі ад яе выканання. Рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржпраграмы, паведамляе прэс-служба, дазволіць забяспечыць сістэму спецыяльнай адукацыі сучасным праграмна-метадычным забеспячэннем праз распрацоўку 76 прадметных стандартаў, 126 адукацыйных праграм, 22 методык і метадычных рэкамендацый, ажыццяўляць максімальна ранняе выяўленне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Апрача таго, плануецца абсталяваць сучаснай тэхнікай 131 кабінет ранняй комплекснай дапамогі ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Плануецца стварыць айчынную навуковую школу і абнавіць падыходы да падрыхтоўкі кадраў у сферы спецыяльнай адукацыі. Для гэтага спецыялісты плануюць вывучыць магчымасць па адкрыцці Інстытута карэкцыйнай педагогікі на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Дзяржпраграма дасць магчымасць стварыць даступнае і неабходнае адукацыйнае асяроддзе для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў 100% устаноў спецыяльнай адукацыі і ў 70% устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе прэс-служба.
"Мерапрыемствы дзяржпраграмы дапамогуць забяспечыць укараненне сучасных інфармацыйных камунікацыйных тэхналогій у адукацыйны і карэкцыйны працэс для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз аснашчэнне адукацыйнага працэсу спецыялізаваным праграмна-апаратным абсталяваннем, створаць умовы для атрымання імі прафесійнай адукацыі", — мяркуюць ва ўрадзе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/955/12899
Текущая дата: 18.11.2024