Прыгавор у дачыненні прызнанага вінаватым у саўдзельніцтве тэрарызму Уладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне.
Яго маці, Любоў Кавалёва, расказала, што раніцай 17 сакавіка па пошце прыйшоў ліст з Вярхоўнага суда, у якім сказана, што прыгавор у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне. Мяркуючы па штэмпелі, ліст адпраўлены 16 сакавіка.
Маці плача ў трубку і ўспамінае, што на апошнім спатканні 11 сакавіка, сын паводзіў сябе так, як быццам бы ўжо ведаў аб прынятым кіраўніком дзяржавы рашэнні не памілаваць ні яго, ні прыгаворанага да смяротнага кары за тэрарызм Дзмітрыя Канавалава.
Нагадаем, толькі 16 сакавіка Любоў Кавалёва перадала начальніку СІЗА КДБ заяву на сустрэчу адваката з яе сынам, калі той дагэтуль знаходзіцца ў гэтай установе. У гэты ж дзень яна звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыпыніць на год выкананне прыгавору ў дачыненні да яе сына.
Пасля спаткання 11 сакавіка сястра асуджанага Таццяна расказала: больш за ўсё яе ўразіла не тое, што брат выглядаў моцна стомленым і "страціўшым баявы дух", а стаўленне да іх высокага чыноўніка адміністрацыі ізалятара. Паводле слоў дзяўчыны, ён быў залішне ветлівым, чаго не здаралася раней, адказваў на ўсе пытанні маці. Сваякам нават дазволілі выбраць Уладзіславу ў бліжэйшай кнігарні кнігі ў мяккай вокладцы, накіраваць спіс асуджанаму, а тое, што ён выбярэ, — затым набыць.
Хутчэй за ўсё, прыведзены ў выкананне прысуд і ў дачыненні Дзмітрыя Канавалава.
30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прысудзіў Канавалава і Кавалёва да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары. Ён прызнаў Канавалава вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, тэрарызме, спалучаным з забойствам людзей. Кавалёва — у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, аб учыненні асабліва цяжкага злачынства і асобе, што яго ўчыніла, пра месца яго знаходжання, а таксама ў дапамаганні тэрарызму.
У выніку тэракту 11 красавіка 2011 года 15 чалавек загінулі, цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32, меней цяжкія — 72, іншыя цялесныя пашкоджанні — 283 чалавекі. У выніку выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску раненні атрымалі 59 чалавек, 22 верасня 2005 года ў Віцебску — 55, 14 верасня ў Віцебску — два чалавека.
16 снежня 2011 года ў інтэрв`ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Руская служба навін" Сяргею Дарэнку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кожны дзень думае пра лёс Канавалава і Кавалёва. "Самая страшная функцыя — гэта калі ты падпісваеш указ, дзе чалавека нельга памілаваць. Асабліва ў Беларусі, таму што ў нас ёсць пажыццёвае зняволенне і выключная мера пакарання. І калі ёсць хоць наймалейшае сумненне, хоць крыху... Хоць пажыццёвае зняволенне, як многія кажуць, гэта страшней, чым смяротная кара, таму што чалавек у клетцы сядзіць, груба кажучы. Але, тым не менш, раптам ты памыліўся і ўзяў на сябе?" — разважаў Лукашэнка.
Праваабаронцы і міжнародныя структуры, у тым ліку Еўрасаюз, парламенцкія асамблеі Савета Еўропы і АБСЕ, заклікалі Лукашэнку перагледзець сваё рашэнне пра адмову ў памілаванні Кавалёва і Канавалава. Усе яны ўказвалі на тое, што судовы працэс над Кавалёвым і Канавалавым пакінуў занадта шмат пытанняў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/956/12800
Текущая дата: 18.11.2024