На Магілёўшчыне колькасьць школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове, год ад году зьмяншаецца, як і колькасьць школ. Іх закрыцьцё тлумачыцца малакамплектнасьцю.
Школы, якія зачыняюцца, знаходзяцца ў сельскай мясцовасьці. Яны малакамплектныя і зь беларускай мовай навучаньня. На 1 верасьня 2011 году такіх школ зачынілі шэсьць. Зь невялікіх паселішчаў цяпер дзяцей возяць у школы аграгарадкоў.
«У нашым раёне ўсе размаўляюць на беларускай мове ў сельскіх школах. Толькі ў горадзе — з расейскай мовай навучаньня. Гэта вызначае пэдагагічны калектыў сумесна з бацькамі. У нас дзьве мовы дзяржаўныя — на якой хочаце, на такой і вучыцеся. Мы нікому не навязваем», — распавёў супрацоўнік аддзелу адукацыі Чавускага райвыканкаму.
У Магілёўскім раёне знайсьці ў аграгарадках школы зь беларускай мовай навучаньня не ўдалося. У школах тлумачылі выбар мовы навучаньня аднолькава:
Ніхто з бацькоў ніколі не цікавіўся, каб вось прыйшлі й запыталі, на якой мове навучаньне.
«Мы не на беларускай мове, мы на рускай. Нават пытаньняў ніхто ніколі ня ставіў. Ніхто з бацькоў ніколі не цікавіўся, каб вось прыйшлі й запыталі, на якой мове навучаньне: „А я, — напрыклад, — хацеў бы на беларускай, ці рускай“ — такога не было ніколі. Якая ёсьць, такой і карыстаемся», зазначыла настаўніца адной са школ Магілёўскага раёну.
Няшмат беларускамоўных школ у самым аддаленым раёне Магілёўшчыны — Хоцімскім. Адна зь іх — у вёсцы Забялышына. Настаўніца гэтай школы паведаміла:
«У нас у раёне мала школ зь беларускай мовай навучаньня. У асноўным ідуць цяпер з расейскай мовай. У нас жа школа зь беларускай мовай навучаньня. У нас вёска, таму варыянтаў няма. Дзеці ў нас добра вучацца. У нас дзяўчынка паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт».
На Магілёўшчыне самы вялікі асяродак беларускамоўнага школьніцтва — у райцэнтры Асіповічы. У мясцовай гімназіі вучацца па-беларуску каля 700 вучняў. У абласным цэнтры беларускамоўных школаў няма. Ёсьць адна кляса. У ёй другі год вучацца трое дзетак. Ёсьць беларускамоўныя клясы і ў райцэнтры Горкі. Усяго ж у рэгіёне на беларускай мове вучацца каля 18 тысяч школьнікаў. На расейскай — больш за 90 тысяч.
Радыё Свабода
21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/961/12396
Текущая дата: 18.11.2024