Урад Беларусі рэкамендаваў ААТ "Белаграпрамбанк" у гэтым годзе выдзеліць на мадэрнізацыю льнозаводаў Беларусі крэдыты на 450 млрд. рублёў.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, у адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 3 лютага 2012 года № 113 "Аб развіцці арганізацый ільняной галіны", у 2012 годзе плануецца ўстанавіць лініі па выпрацоўцы доўгага льновалакна (тры лініі сумеснай беларуска-бельгійскай вытворчасці і адну — расійскай) у адкрытых акцыянерных таварыствах "Карэлічы-Лён", "Ляхавіцкі льнозавод", "Арэхаўскі льнозавод", "Пастаўскі льнозавод", філіялах "Кармянскі льнозавод" ААТ "Гомельлён" і "Слуцкі льнозавод". У ААТ "Дварэцкі льнозавод" і "Дубровенскі льнозавод" будуць устаноўлены лініі па выпрацоўцы кароткага льновалакна вытворчасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.
ААТ "Белаграпрамбанк" прапанавана выдаць у 2012 годзе ўказаным арганізацыям крэдыты ў 450 млрд. рублёў на сем гадоў. Пагашэнне гэтых крэдытаў плануецца ажыццяўляць штомесяц роўнымі долямі праз год пасля ўводу адпаведных аб`ектаў у эксплуатацыю з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, павялічанай не больш чым на 4 працэнтныя пункты маржы, па крэдытах у беларускіх рублях і ў памеры не больш за 12% гадавых — па крэдытах у замежнай валюце.
Прадугледжваецца таксама аказанне льноперапрацоўчым арганізацыям дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе пакрыцця ім за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі: выдадзеных у беларускіх рублях — у памеры паловы стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату пакрыцця працэнтаў; у замежнай валюце — 50% стаўкі па крэдыце, якая дзейнічае на дату пакрыцця працэнтаў.
У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы на нарадзе ў сакавіку 2010 года ў Оршы, прыярытэтнай задачай развіцця льняной галіны прызнана тэхнічнае перааснашчэнне льнозаводаў і РУВГП "Аршанскі льнокамбінат". Ураду сумесна з аблвыканкамамі даручана забяспечыць штогадовую выпрацоўку 60 тыс. тон ільновалакна і з 2012 года давесці ўдзельную вагу доўгага льновалакна да 50%.
Як адзначыла прэс-служба, пакуль многімі льнозаводамі першасная перапрацоўка лёну (ільнотрасты) ажыццяўляецца з недастатковым выхадам ільновалакна, што кладзецца высокімі затратамі на рубель гатовай прадукцыі. Так, 30 ліній па выпрацоўцы доўгага льновалакна з 66 маюць тэрмін эксплуатацыі больш за 20 гадоў, яшчэ 5 — больш за 10 гадоў, 44 лініі па выпрацоўцы кароткага льновалакна з 66 — больш за 20 гадоў, яшчэ 11 — больш за 10 гадоў, тады як нарматыўны тэрмін службы гэтых ліній складае 9 гадоў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/967/12060
Текущая дата: 18.11.2024