Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў актывізаваць работу па стварэнні ў Беларусі вертыкальна інтэграваных прадуктовых кампаній у аграпрамысловым комплексе.
Адпаведнае даручэнне ён агучыў 31 студзеня на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.
"Па гэтым пытанні ёсць даручэнне Прэзідэнта, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Гэта сапраўды аб`ектыўная неабходнасць, таму што толькі буйныя інтэграваныя кампаніі сёння здольны працаваць на сусветных рынках, вырабляючы і рэалізуючы вялікія аб`ёмы прадукцыі". Кіраўнік урада нагадаў аб нарадзе, якую кіраўнік дзяржавы правёў каля васьмі гадоў таму. Тады на прыкладзе арганізацый Гомельскай вобласці была паказана эфектыўнасць такой формы інтэграцыі, як вертыкальна інтэграваныя кампаніі. "Але, на жаль, вялікага развіцця гэта не атрымала, і тут зусім няма аб`ектыўных прычын, за выключэннем не вельмі прагрэсіўнага погляду на гэтыя пытанні з боку тых, хто кіруе гэтым працэсам", — канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.
Развіццю вертыкальна інтэграваных прадуктовых кампаній часта перашкаджае так званы ведамасны падыход, адзначыў прэм`ер-міністр. "Калі кіраўнік адпаведнага міністэрства, ведамства, рэгіёну хоча мець сваю кампанію, якая знаходзіцца ў пэўнай адміністрацыйнай залежнасці, дырэктарскі корпус не хоча інтэгравацца або неахвотна ідзе на гэта, паколькі ў пэўнай ступені страчвае самастойнасць", — растлумачыў ён.
Трэба будзе пераадолець такі не вельмі прагрэсіўны настрой і зрабіць канкрэтныя захады па стварэнні буйных прадуктовых кампаній. "Пакуль руху ў гэтым напрамку ў эканоміцы належнага няма, і тыя кампаніі, якія мы адносім да ліку вертыкальна інтэграваных і паспяховых, такімі не з`яўляюцца. Неабходна сур`ёзна прапрацаваць гэта пытанне", — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.
Звязда
1 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/968/11983
Текущая дата: 18.11.2024