Як паведамляе прэс-служба РУП "Белпошта", у перадсвяточныя дні датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 25 снежня 2011 года будзе ажыццяўляцца наступным чынам: у аддзяленнях паштовай сувязі Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці — з 22 снежня.
У аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, гарадскіх аддзяленнях Гомельскай вобласці і сельскіх аддзяленнях Магілёўскай вобласці — з 23 снежня. У сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гомельскай вобласці — з 24 снежня. А 25 снежня ў краіне будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 снежня 2011
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 снежня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/978/11326
Текущая дата: 17.11.2024