Белорусский портал в Казахстане

Праціўнікі і прыхільнікі Асада пікетавалі амбасаду Сырыі ў Беларусі



17 сьнежня ля амбасады Сырыі ў Беларусі, якая знаходзіцца ў Менску на вуліцы Суворава, прайшлі акцыі праціўнікаў і прыхільнікаў прэзыдэнта Башара Асада.

Антыўрадавыя пратэсты ў Сырыі пачаліся сёлета ў сакавіку

Спачатку некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна выхадцаў з Сырыі, сабраліся ля будынку і разгарнулі плякаты зь перакрэсьленым партрэтам Асада, лёзунгамі «Асад, сыходзь!» і іншымі.

Прыкладна хвілін праз 15 на месцы правядзеньня акцыі зьявіліся іншыя людзі. Яны паспрабавалі зладзіць свой мітынг — гэтым разам у падтрымку Асада. Яны таксама прастаялі хвілін 15, пасля чаго разышліся, паведамляе БелаПАН.

Антыўрадавыя пратэсты ў Сырыі пачаліся ў сакавіку гэтага года і працягваюцца дагэтуль. Паводле звестак ААН, за гэты час загінулі прыкладна пяць тысяч чалавек.

Радыё Свабода
17 сьнежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/979/11274
Текущая дата: 17.11.2024