У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" загадчыца аддзела алейных культур Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве прафесар Ядвіга Пілюк расказала, як у Беларусі развіваюць напрамак селекцыі рапсу.
"Гэта навуковаёмістая культура. Мы працуем з усімі акадэмічнымі інстытутамі біялагічнага профілю. Наша галоўная мэта - стварыць сарты і гібрыды, а таксама распрацаваць тэхналогіі іх вырошчвання", - расказала Ядвіга Пілюк.
Эксперт дадала, што беларускія вучоныя супрацоўнічаюць з лепшымі цэнтрамі Расіі па селекцыі рапсу. "Літаральна нядаўна мы перадалі ўзоры ў краснадарскі Інстытут алейных культур. Яны нам таксама прышлюць узоры. Гэта значыць мы абменьваемся матэрыялам. Думаю, вось-вось аб`яднаемся па селекцыі гібрыдаў", - дадала яна.
Ядвіга Пілюк звярнула ўвагу і на высокую канкурэнцыю сярод селекцыянераў рапсу. "Супраць нас працуюць больш за 20 самых лепшых селекцыйных ферм свету. І яны прызнаюць якасць нашай работы. Але заўсёды думаюць, як заняць нашы месцы і прадаць нам сваю прадукцыю даражэй", - рэзюмавала яна.
12 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/98/70093
Текущая дата: 17.11.2024