Белорусский портал в Казахстане

Першы тысячны намалот у Беларусі зафіксаваны ў Мінскай вобласці



Па тысячы тон збожжа ячменю намалацілі камбайнеры ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна. У лік рэспубліканскіх лідараў увайшлі і два вадзіцелі на адвозцы ўраджаю.

У мінулым годзе механізатары з Кухчыц віншаванні прымалі 12 ліпеня, у бягучым годзе рэкорд зафіксаваны на адзін дзень раней.

У гаспадарцы ўбралі 520 га ячменю пры сярэдняй ураджайнасці 73 ц/га, што значна вышэй за сярэднеабласны паказчык. Працуе на палях сем камбайнаў.

Сярод тых, хто выйшаў у лідары, механізатары з вялікім вопытам работы. Для Мікалая Драгуна і Сяргея Янучкі гэта не першае перадавое жніво. У мінулым годзе Сяргей Янучка за гарачую пару намалаціў 3,5 тыс. т.

Малады вадзіцель Аляксей Казак працуе ў Кухчыцах дзясяты год, але ў тысячнікі трапіў упершыню. У гэтым сезоне ў перадавіках і яго калега Віталь Кішко.

Бітва за ўраджай толькі пачалася. На чарзе ўборка рапсу і пшаніцы.

11 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/98/70095
Текущая дата: 17.11.2024