Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе 2011 года адносна снежня 2010 года вырас на 104%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Адносна кастрычніка цэны выраслі на 8,1%, лістапада 2010 года — на 106%.
Цэны на харчовыя тавары ў лістападзе 2011 года ў параўнанні з кастрычнікам 2011 года выраслі на 8,5%, у параўнанні са снежнем 2010 года — на 120,9%.
У лістападзе больш за ўсё падаражэлі: агародніна (на 43,6%), алкагольныя напоі (на 21,6%), сыры (на 13,5%), мука пшанічная (на 12,5%), кандытарскія вырабы (на 11,1%), кансервы рыбныя (на 10,7%), масла жывёльнае (на 8,4%), малако і малочныя прадукты (на 7,9%), яйкі (на 7,5%), каўбасы і каўбасныя вырабы (на 6,6%), рыба і морапрадукты (на 6,1%). Таксама падаражэлі: фрукты (на 4,9%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (на 4,7%), мяса і птушка (на 2,5%), макаронныя вырабы (на 1,6%), крупы (на 0,4%). Не змянілася цана на цукар. Адзначана зніжэнне цэн на: гарбату (на 4,1%), алей (на 2,2%), бульбу (на 0,9%) і на тытунёвыя вырабы (на 0,1%).
Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў лістападзе 2011 года ў параўнанні з кастрычнікам 2011 года вырас на 4,7%, са снежнем 2010 года — на 106,7%.
У лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам падаражэлі: дываны і дывановыя пакрыцці (на 10,5%), медыкаменты (на 6,7%), будаўнічыя матэрыялы (на 6,5%), мэбля (на 5,7%), швейныя вырабы (на 5,4%), посуд (на 4,9%), тканіны (на 4,3%), гадзіннікі (на 4,1%), бензін (на 3,5%), парфумерна-касметычныя тавары (на 3,2%), абутак і пісьмовыя прылады (на 3%), веласіпеды і матацыклы (на 1,4%), бытавыя электрапрыборы (на 1,1%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 0,6%).
Рост цэн і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 13,9%, са снежнем 2010 года — 59,9%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі прыгарадных зносінаў (на 65,8%), міжнародных чыгуначных зносінаў (на 59%), ацяплення (на 58,9%), гарадскога пасажырскага транспарту (на 36,3%), міжнароднага аўтамабільнага (на 21,3%), вышэйшай адукацыі (на 19,7%), медыцынскія (на 8,6%), водазабеспячэння (на 7,8%), электразабеспячэння (на 7%). Таксама падаражэлі паслугі тэатраў (на 6,1%), санаторна-аздараўленчыя (на 3,5%), канцэртных залаў (на 2,7%).
Не змяніліся цэны на паслугі ўнутрырэспубліканскіх чыгуначных зносінаў і тэхабслугоўванне жылых памяшканняў, газазабеспячэнне.
Знізіліся цэны на турыстычныя паслугі (на 2,6%) і паветранага транспарту (на 6,4%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/982/11083
Текущая дата: 17.11.2024