Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па стане на 22 лістапада з пачатку месяца да сярэдніх цэн кастрычніка 2011 года вырас на 7,8%, з 15 па 22 лістапада — на 1,4%.
Такім чынам, інфляцыя з пачатку года склала 103,4%.
Рост спажывецкіх цэн склаў у кастрычніку 8,2%, за 10 месяцаў — 88,7%.
Найбольшы прырост цэн з пачатку лістапада адзначаны на алкагольныя напоі (21,2%), кансервы мясныя (14,1%), кансервы рыбныя (9,7%), муку пшанічную (8,7%), малако і малочныя прадукты, масла, кансервы фруктовыя і агароднінныя, аўсяныя камякі "Геркулес", кандытарскія вырабы, селядзец салёны, каўбасу паўвэнджаную (7—8%), яйкі курыныя, маргарын, садавіну, хлеб і хлебабулачныя вырабы, каўбасу вараную, безалкагольныя напоі (5—6%), трыкатажныя вырабы (6,2%), панчошна-шкарпэтачныя вырабы (5,9%), тканіну, мэблю, посуд, бензін (3—4%), праезд у аўтамабільным транспарце прыгарадных зносін (63,6%), чыгуначным транспарце міжнародных зносін (50,6%), гарадскім транспарце (35,4%), аплату жыллёва-камунальных паслуг (13,7%), паслугі вышэйшай адукацыі (13,1%), медыцынскія паслугі (10,1%), бытавыя паслугі (9,4%), паслугі сувязі (7,3%).
Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэн на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/986/10835
Текущая дата: 17.11.2024