Белорусский портал в Казахстане

Беларускіх памежнікаў не падманеш



Дарагі аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі быў затрыманы ў пункце пропуску "Урбаны" Браслаўскага раёна — полацкія памежнікі меркавалі, што ў гэтай іншамаркі зменены ідэнтыфікацыйны нумар кузава.

Па выніках экспертызы стала вядома, што ідэнтыфікацыйная маркіроўка "BMW X6" была выразаная, а на яе месца прымацавана металічная пласціна з іншай маркіроўкай. Кошт аўтамабіля папярэдне ацанілі ў 700 мільёнаў рублёў.

Максімальнае пакаранне, прадугледжанае Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь за такія "махінацыі" — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 17 лістапада 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/990/10587
Текущая дата: 17.11.2024