Дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі наведвае Магілёўскую вобласць.
— Мы, пісьменнікі, нібыта прачынаемся, — сказаў пра свае ўражанні аб паездках у рэгіёны старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
У складзе дэлегацыі, якая прыбыла 10 лістапада ў Бялыніцкі раён, больш за 30 прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў: вядомыя літаратары, крытыкі, галоўныя рэдактары часопісаў.
Пісьменнікаў гасцінна віталі ў гімназіі №1 раённага цэнтра. Творцаў уразілі дзеці і іх настаўнікі, якія зрабілі для гасцей прэзентацыю літаратурна-краязнаўчага музея "Спадчына". Гэта не проста музей, а цэнтр працы школьнікаў па захаванні і пашырэнні ведаў пра родны край і яго культуру.
Напрыклад, кожны лістапад у школе праходзіць конкурс на напісанне сваіх радаводаў. І тут жа, на стэндзе, можна было пабачыць, ад каго вядуць свой род маладыя жыхары Бялыніч — ад святароў, сялян, рабочых. У школе выдаецца газета юных карэспандэнтаў і літаратараў "Пралеска". А ў тэатральнай студыі пры музеі ставяцца творы беларускіх драматургаў: школьнікі з поспехам "пракацілі" па ўсім раёне купалаўскую "Паўлінку".
Для гасцей гімназісты паказалі "У гасцях у цёткі Акуліны". Дзяўчаты і хлопцы ў прыгожых беларускіх народных строях з такім імпэтам спявалі і танцавалі, што выклікалі цэлы шквал пісьменніцкіх апладысментаў. Маладым талентам сказалі, што дзеці — гэта, безумоўна, галоўны скарб нашай Беларусі, зычылі ім часцей усміхацца і "каб кожны дзень іх стаў святам, бо менавіта так задумана Богам".
У раённым цэнтры культуры дэлегацыя Саюза пісьменнікаў брала ўдзел у прэзентацыі праекта раённай газеты "Зара над Друццю" — краязнаўчага энцыклапедычнага даведніка "Бялыніччына", вельмі цікавай і карыснай кнігі, выдадзенай сіламі энтузіястаў і мясцовых прадпрыемстваў.
У мерапрыемстве бралі ўдзел таксама прадстаўнікі выканаўчай улады: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і старшыня Бялыніцкага райвыканкама Аляксандр Варонін.
У зале была бялыніцкая моладзь, а на сцэне вядучыя з дапамогай электронных ілюстрацый і мастацкіх нумароў прайшліся віртуальным падарожжам па алфавіту бялыніцкай гісторыі, знакавых падзей і выдатных людзей. Ад цудатворнага абраза Бялыніцкай Божай Маці і вядомага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі да вызваліцеля Бялыніч у 1812 годзе Дзяніса Давыдава і бялыніцкіх каранёў першай жанчыны-касманаўта Валянціны Церашковай.
"Зямля Бялыніцкая пацалаваная Богам", — пахваліліся гасцям. Але на сустрэчы ў Бялынічах гаварылі не толькі пра гісторыю, але і пра дзень сённяшні. "Роля пісьменнікаў — падтрымаць у няпросты час дзяржаву і чалавека", — прызналі літаратары.
Дык пра каго ж цяпер трэба пісаць, каб выклікаць інтарэс беларускага грамадства да айчыннай літаратуры? Вось што на гэты конт мяркуе Мікалай Чаргінец.
— Мы спускаліся на глыбіню тысячу метраў у шахту ў Салігорску і бачылі там, у шахце, герояў нашага часу, якія ў саляным пыле здабываюць эканамічную магутнасць нашай радзімы. Мы сустракаліся з артыстамі і выкладчыкамі, і сярод іх таксама шмат герояў. А сёння ў Бялынічах галоўнымі героямі сталі дзеці. Пісьменнікі абавязаны шукаць такіх герояў і, вядома, паказваць іх у сваіх творах. Размова ідзе пра герояў сённяшняга дня: і працаўнікоў, і салдат, і выхавацеляў, і вучняў, і спартсменаў. Гэта вялікая справа, і пісьменнікі павінны надаць больш увагі сучаснаму жыццю і паказваць тых людзей, якія ўмацоўваюць нашу краіну — і ў палітычным, і ў эканамічным, і ў сацыяльным плане.
Далей у СВК "Калгас "Радзіма" кіраўнік Аляксандр Лапацентаў паказаў гасцям сучасны мехдвор і праваслаўную царкву, якую ўзвялі ў аграгарадку Вішова на сродкі гаспадаркі. А ў доме жывёлавода адбылася сустрэча з працоўным калектывам. Завяршыўся працоўны дзень пісьменнікаў у Шклоўскім раёне знаёмствам з сацыяльнай сферай аграгарадка Александрыя.
Сёння дэлегацыя працуе ў Магілёве: у плане — літаратурныя сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, наведванне прадпрыемстваў і, нарэшце, сустрэча з кіраўніцтвам і творчай грамадскасцю горада і вобласці ў гарадской ратушы.
Ілона Іванова. Бялыніцкі раён.
Звязда, 11 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/991/10471
Текущая дата: 17.11.2024