Белорусский портал в Казахстане

"Званы Сафіі" — пад гукі аргана



У старажытным Полацку актыўна рыхтуюцца да правядзення 16-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафіі". Згодна з добрай традыцыяй, ён расцягнецца на некалькі тыдняў. Сёлета ўнікальны фэст пройдзе з 6 лістапада па 11 снежня.

На чарговы фестываль запрасілі арганістаў з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Расіі, Беларусі. Як заўсёды, гледачоў чакаюць нямала прыемных сюрпрызаў. Напрыклад, арган можна будзе пачуць у сугуччы з віяланчэллю, духавымі інструментамі, камерным хорам.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 4 кастрычніка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/994/10401
Текущая дата: 17.11.2024