Белорусский портал в Казахстане

Дом з вышыванкай упрыгожыў Мінск



У Цэнтральным раёне горада Мінска з’явіўся шматкватэрны дом, які ўпрыгожаны нацыянальным арнаментам.

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Мінска размесціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Twitter фотаздымак дома з вышыванкай.

"9 чэрвеня па адрасе вул. Паўліны Мядзёлкі, 15 здадуць у эксплуатацыю жылы дом незвычайнай прыгажосці", — гаворыцца ў паведамленні.

Паўліна Мядзёлка ў 1913 годзе выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм`еры п`есы Янкі Купалы.

У гісторыю беларускай культуры яна ўвайшла ў першую чаргу як выдатны педагог і аўтар мемуараў "Сцежкамі жыцця".

Мінск, 27 мая 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/39541
Текущая дата: 03.05.2024