Белорусский портал в Казахстане

Электронная рэгістрацыя іншаземцаў у Беларусі пачнецца ў другім квартале 2018 года



Аб гэтым паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксея Бегуна.

Адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі ў электроннай форме замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, стане даступнай у другім квартале 2018 года.

Паводле яго інфармацыі, у адпаведнасці з пастановай урада ад 14 ліпеня 2017 года № 529 МУС разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг у 2017 годзе працавала над стварэннем умоў для рэгістрацыі часовага знаходжання іншаземцаў у электроннай форме.

Планавалася, што яна пачне ажыццяўляцца праз адзіны партал электронных паслуг да 31 снежня 2017 года. Аднак цяпер іншаземцы, у якіх няма плацежных карт беларускіх банкаў, з-за тэхнічных прычын не могуць заплаціць дзяржаўную пошліну праз АРІП без асабістага звароту ў банкі, што рэгламентаванае п. 3 ч. 1 арт. 15 закона аб асновах адміністрацыйных працэдур.

"Зараз прапрацоўваецца пытанне аб вызваленні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры рэгістрацыі ў электроннай форме. Чакаецца, што гэтая адміністрацыйная працэдура на адзіным партале электронных паслуг пачне ажыццяўляцца ў другім квартале 2018 года пасля ўнясення адпаведных змен у заканадаўчыя акты", — цытуе Бегуна сайт МУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/41858
Текущая дата: 07.05.2024