Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1356 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1295



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 228 716 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 212 074 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1601 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 8 932 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 280 314 тэстаў.

19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/58143
Текущая дата: 02.05.2024