Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1387 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1363



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 719 485 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 712 239 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5866 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 31 543 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 11 389 140 тэстаў.

19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/62924
Текущая дата: 28.04.2024